RU | BY | EN | 中文

Самыя цёплыя і шчырыя словы матулям Беларусі ў Дзень Мацi

Кафедра беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры ў Дзень Маці разам са студэнтамі, а таксама Мінскім гарадскім аддзяленнем саюза пісьменнікаў Беларусі адрасуюць самыя цёплыя і шчырыя словы матулям усёй Беларусі

Матуля

Самыя добрыя вочы — матчыны.
Самыя дбайныя рукi — матчыны.
Самае чуйнае сэрца — матчына.
Самая шчырая песня — матчына.
Самая светлая радасць — матчына.
Самая цiхая крыўда — матчына.
Самая цяжкая стома — матчына.
Самая вострая скруха — матчына.
Самыя горкiя слёзы — матчыны.
Самы пакутлiвы час — без яе…

Самы салодкi сон,
Самы святочны настрой,
Самы святлiсты ўспамiн,
Самы празрысты сум —
Дома, у мамы.
Самы трывожны сон,
Самы тужлiвы настрой,
Самы балючы ўспамiн,
Самы гнятлiвы сум —
Дома, без мамы…

Цалуйце рукi любыя матуль,
Прапахлыя калоссямі i сонцам.
З душой, прачуленай да донца,
Цалуйце рукi любыя матуль.
Не забывайце, што для iх бясконца
Цяжэе вечных клопатаў хатуль.
Цалуйце рукi любыя матуль,
Прапахлыя калоссямі i сонцам.

Міхась Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі


Президент Республики Беларусь
Министерство спорта Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь
Белорусская Олимпийская Академия
Белорусская ассоциация студенческого спорта
Минский городской исполнительный комитет
centr
Национальный правовой портал
Сайт о высшем образовании в РБ для иностранных граждан
Abiturient
Единый портал внешнеторговой деятельности
Молодежь Беларуси
Интерактивная платформа патриотического воспитания
НЦЗиПИ