RU | BY | EN | 中文

Студэнты БДУФК — прызёры творчай гасцёўнi «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур»

У Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Янкі Купалы 12 снежня 2025 года адбылася творчая гасцёўня «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур». У мерапрыемстве прынялі ўдзел 500 студэнтаў з 27 краін свету. Свята зблізіла інтэрнацыянальную моладзь з 25 універсітэтаў, 14 з якіх з’яўляюцца замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.

Прарэктар па вучэбнай рабоце ГДУ імя Янкі Купалы Лявонцій Юр’евіч Паўлаў адзначыў: “Благодаря такому мероприятию у нас есть возможность расширить горизонты межнационального общения, познакомиться с историей, культурой, традициями и обычаями народов, которые представляют студенты разных университетов. В этом году общее количество участников составляет около 400 человек, из них в очном формате – более 300. Такое количество студентов – впервые в истории нашего мероприятия”.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прынялі актыўны ўдзел у намінацыі дэкламавання вершаў «Мой родны кут, як ты мне мілы». Пераможцамі сталі студэнтка 1 курса факультэта турызму і гасціннасці Нгеці Камагу Мілена з Камеруна, якая заняла 2 месца і студэнт 3 курса факультэта спартыўных гульняў і адзінаборстваў Нуэрчжаці Абуліцзы з КНР, які атрымаў не толькі 3 месца, але і дыплом у намінацыі «Самае эмацыйнае выступленне».

Кафедра беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры на працягу амаль пяці гадоў мае творчыя стасункі з Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Спецыяльна да творчай гасцёўні «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур» яго старшыня Міхась Паўлавіч Пазнякоў напісаў цудоўны і пранікнёны верш “Беларусь і Камерун”, які прадставіла на конкурсе студэнтка БДУФК Нгеці Камагу Мілена з Камеруна. Дэкламаванне верша ў выкананні замежнай студэнткі з цэнтральнай Афрыкі выклікала ў журы і ўсіх прысутных неверагоднае захапленне.

Дзяўчына ніколі ў жыцці не вывучала беларускую мову! Але яна была так захоплена жаданнем прыняць удзел у конкурсе і атрымаць перамогу, што для большага каларыту і зацікаўленасці сама абрала менавіта родную мову той краіны, дзе зараз жыве і вычыцца. Перад паездкай на творчы конкурс старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Міхась Пазнякоў запрасіў замежную студэнтку у госці ў Дом літатратара, дзе дзяўчына ўпершыню пазнаёмілася з вядомым паэтам.

Кафедрай сумесна са старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і факультэтам турызму і гасціннасці да конкурсу быў створаны відэаролік пра гісторыю напісання верша «Беларусь і Камерун». Нгеці Камагу Мілена і Нуэрчжаці Абуліцзы падрыхтаваў старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры Каламійцава В.А.

Студэнтка ўдзячна лёсу, які падараваў ёй у чужой краіне, што стала для яе другім домам, творчую сустрэчу з цікавым і незвычайным чалавекам Міхасём Паўлавічам Пазняковым, які з вялікай зацікаўленасцю далучыўся да сумеснага творчага праекта. Дзякуючы цудадзейнаму творчаму пяру Міхася Пазнякова верш, узнёсла прачытаны Нгеці Камагу Міленай, атрымаў ганаровае месца ў намінацыі «Мой родны кут, як ты мне мілы».

Верш “Беларусь і Камерун” аб’ядаў дзве такія далёкія і розныя краіны, стаў трывалым падмуркам еднасці двух сяброўскіх народаў. Паэтычныя радкі прасякнуты пачуццём патрыятызму, бязмежнай любові да малой радзімы і нашай сінявокай прыгажуні. Змест і тэматыка верша накіраваны на выхаванне падрастаючага пакалення ў духу полікультурнасці, што прадугледжвае фарміраванне духоўнай асобы, якая ставіцца з павагай да ўсіх народаў свету.

Кітайскія магістранты Гао Цяньцынь, Ван Цзэ, Вэньбо, Хань Тыньсінь таксама прынялі завочны ўдзел у паэтычным конкурсе ў ГДУ імяні Янкі Купалы. Падрыхтаваў іх старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Васіленка С.А.

Аддзелы па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, тэхнічных сродкаў навучання на працягу ўсяго перыяду садзейнічалі і дапамагалі ў падрыхтоўцы нашых студэнтаў да конкурсу. Перамога таленавітай моладзі ў Гродна — гэта агульны ўклад і сумесная крапатлівая праца нашай вышэйшай навучальнай спартыўнай установы, якая накіравана на раскрыццё творчага патэнцыялу студэнтаў БДУФК, росквіту нацыянальнай культуры, умацаванню сяброўства паміж краінамі свету, імкненню да захавання міру на зямлі.

Мноства галасоў, але адно сэрца і гэта сэрца – Беларусь: лейтматыў творчай гасцёўні «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур», якая сабрала гасцей у сценах ГДУ імя Янкі Купалы.


Президент Республики Беларусь
Министерство спорта Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь
Белорусская Олимпийская Академия
Белорусская ассоциация студенческого спорта
Минский городской исполнительный комитет
centr
Национальный правовой портал
Сайт о высшем образовании в РБ для иностранных граждан
Abiturient
Единый портал внешнеторговой деятельности
Молодежь Беларуси
Интерактивная платформа патриотического воспитания
НЦЗиПИ