RU | BY | EN | 中文

У чытальнай зале ўніверсітэта адбылася творчая сустрэча “Бацькоўская зямля! Я сын тваіх абшараў”

18.11.2022 года ў чытальнай зале навуковай бiбліятэкі ўніверсітэта адбылася творчая сустрэча “Бацькоўская зямля! Я сын тваіх абшараў”, прысвечаная памяці беларускага паэта, педагога, перакладчыка, філолага, дацэнта кафедры беларускай і рускай моў БДУФК Мікалая Віктаравіча Шабовіча.

У мерапрыемстве, якое праводізіла кафедра беларускай і рускай моў сумесна з Беларускім дзяржаўным педагагічным ўніверсітэтам імя Максіма Танка, цэнтральнай бібліятэкай Янкі Купалы, прынялі ўдзел:

  • Шабовіч Кацярына Валянцінаўна – жонка Шабовіча М.В.
  • Таццяна Астапчык- дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ
  • Быкаў Аляксандр Генадз’евіч — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналіст
  • Валянціна Паліканіна — пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі
  • Камароўская Наталля Канстанцінаўна — загадчык сектара аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Янкі Купалы
  • Страцэўскі Аляксандр – спявак, кампазітар
  • Прафесарска-выкладчыцкі састаў і студэнты БДУФК.

На мерапрыемства сабраліся тыя, хто быў добра знаемы з Мікалаем Віктаравічам Шабовічам на працягу таго ці іншага перыяду яго жыцця.

Вяла творчую сустрэчу Вераніка Аляксандраўна Каламійцава, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў. Вядучая разам з гасцямі  ўзгадалі, якім быў Мікола Шабовіч: чалавекам з неверагоднай прагай да жыцця, з бязмежнай любоўю да сям’і, сваякоў, блізкіх і сяброў, самаадданым  сваёй бацькаўшчыне, роднаму краю, спагадлівым і харызматычным выкладчыкам, выдатным мастаком беларускага слова, прыхільнікам і аматарам роднай мовы.

Калега М.В. Шабовіча, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ Таццяна Астапчык разам са студэнтамі падрыхтавалі цудоўную прэзентацыю пра яго прафесійную і творчую дзейнасць. Назаўжды ў памяці кожнага з нас застанецца прысвячэнне Таццяны Астапчык шаноўнаму Мікалаю Віктаравічу, прасякнутае пачуццём шчырасці і ўдзячнасці, невычарпальнай любові…

На сустрэчы прагучалі мілагучныя песні на словы Мікалая Шабовіча ў выкананнні таленавітага спевака і кампазітара Аляксандра Страцэўскага. Студэнты 2 курса 125 групы Дзмітрый Шпакоўскі, Сазановіч Мікіта, Грудзько Іван, Пармонаў Кірыл пранікнёна чыталі вершы, якія напісаў паэт.

Шчырыя і пранікнёныя словы гучалі з вуснаў выступоўцаў: вядомай беларускай паэтэсы Валянціны Паліканінай, загадчыка сектара аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Янкі Купалы Камароўскай Наталлі, журналіста і земляка Быкава Аляксандра ў адрас паэта, выкладчыка, перакладчыка, які пакінуў нам у спадчыну багатую і шматгранную творчасць, а разам з ёй — цеплыню сваёй душы.


Президент Республики Беларусь
Министерство спорта Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь
Белорусская Олимпийская Академия
Белорусская ассоциация студенческого спорта
Минский городской исполнительный комитет
centr
Национальный правовой портал
Сайт о высшем образовании в РБ для иностранных граждан
Abiturient
Единый портал внешнеторговой деятельности
Молодежь Беларуси
Интерактивная платформа патриотического воспитания
НЦЗиПИ