RU | BY | EN | 中文

Выкладчыкі і супрацоўнікі БДУФК прынялі ўдзел у прэзентацыi кнігі ўспамінаў «Нашчадкі Перамогі: 9 мая 1945 года. Дзеці вайны»

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася прэзентацыя кнігі ўспамінаў «Наследники Победы: 9 мая 1945 года. Дети войны.» /»Нашчадкі Перамогі: 9 мая 1945 года. Дзеці вайны,» напісанай ветэранам Узброеных Сіл СССР, падпалкоўнікам у адстаўцы Ільёй Макаравічам Караблікавым і палкоўнікам у адстаўцы, членам Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалаем Зыгмунтавічам Кунцам.

У прэзентацыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства абароны Беларусі і патрыятычных грамадскіх арганізацый, выхаванцы МСВВ, у тым ліку беларускі грамадскі дзеяч і паралімпіец Аляксей Талай, легенда савецкага футбола Эдуард Малафееў, выкладчыкі і супрацоўнікі БДУФК.

У кнізе, выпушчанай выдавецтвам «Беларусь», распавядаецца пра складаныя лёсы дзяцей, якія ў малалетнім узросце пацярпелі ад лютага фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны сталі сведкамі жудасных падзей, многім давялося прайсці праз канцлагеры і турмы гестапа, яўрэйскія гета. На іх долю выпала безліч пакут, але яны выстаялі, выжылі, не пакарыліся. Дзеці вайны не толькі з годнасцю вынеслі ўсе выпрабаванні ваеннага ліхалецця, але і актыўна ўдзельнічалі ў пасляваенным аднаўленні краіны, многае зрабілі для яе росквіту і ўмацавання аўтарытэту на міжнароднай арэне.

«Дзеці вайны сталі дастойнымі нашчадкамі Вялікай Перамогі», — падкрэсліў Ілья Макаравіч Караблікаў. Пачэсна адзначыць, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры таксама ўнёс свой уклад у працу над выданнем. Студэнты факультэтаў менеджменту, спорту, турызму і гасціннасці і аздараўленчай фізічнай культуры пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры беларускай і рускай моў Каламійцавай Веранікі Аляксандраўны прынялі ўдзел у падрыхтоўцы матэрыялаў да главы «Дзеці вайны — прызёры Алімпійскіх гульняў». У кнігу ўвайшлі славутыя імёны: Мядзведзя А.В, Малафеева Э.В., Ачкінай Р.М., Крываносава М.П., Гейштара Л.Р., Валчэцкай А.У., Караваева А.М., Пархімовіча В.М. і інш. У главе «Дзеці вайны — прызёры Алімпійскіх гульняў» асветлены старонкі іх складанага ваеннага жыцця, тытанічнай працы над сабой і, вядома, перамогі нашых славутых спартсменаў, прыведзены біяграфічныя даведкі.

У сваім выступленні Аляксей Канстанцінавіч Талай, рэкардсмен Еўропы і свету па паралімпійскім плаванні, адзначыў: «Праз кнігу мы знаёмімся з нашымі пераможцамі нават з тымі, чые імёны не так вядомыя, як яны гэтага заслужылі. Мы дакранаемся да іх шляху, мэтанакіраванасці, перамогі. І самі ад гэтага становімся мацнейшымі, больш матываванымі і мэтанакіраванымі. Дадзеная кніга будзе карысная маладым спартсменам і ўсім, хто ў сілу розных жыццёвых абставінаў страціў арыенцір і вырашыў, што не зможа. Немагчымае-магчыма! Сіла духу-вось пра што гэтая кніга!»

Місія кнігі «Нашчадкі Перамогі: 9 мая 1945 года. «Дзеці вайны» — ушанаванне памяці сапраўдных герояў, перадача наступным пакаленням узору стойкасці і мужнасці, моцы і сілы, чалавечнасці, духоўнасці і выскародства на карысць мірнага жыцця роднай краіны і ўсяго чалавецтва.


Президент Республики Беларусь
Министерство спорта Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь
Белорусская Олимпийская Академия
Белорусская ассоциация студенческого спорта
Минский городской исполнительный комитет
centr
Национальный правовой портал
Сайт о высшем образовании в РБ для иностранных граждан
Abiturient
Единый портал внешнеторговой деятельности
Молодежь Беларуси
Интерактивная платформа патриотического воспитания
НЦЗиПИ