RU | BY | EN | 中文

Літаратурна-музычная гасцёўня «Якая цудоўная родная мова!”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, у лістападзе 1999 года ЮНЕСКА абвясціла з 2000 года 21 лютага адзначаць ва ўсім свеце Міжнародны дзень роднай мовы.

На кафедры беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры адбылася літаратурна-музычная гасцёўня «Якая цудоўная родная мова!”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю роднай мовы ў студэнцкім асяроддзі, знаёмства з беларускай паэтычна-музычнай спадчынай, далучэнне моладзі да культурных традыцый, захаванне духоўнага здабытку.

Вяла творчую сустрэчу Вераніка Аляксандраўна Каламійцава, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў, якая на працягу літаратурна-музычнай гасцёўні імкнулася данесці слухачам пра значнасць беларускай мовы, яе веліч і прыгажосць.

У Міжнародны дзень роднай мовы ў госці да супрацоўнікаў і студэнтаў БДУФК завіталі Ірына Тулупава — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, Віктар Мяцельскі — спявак, кампазітар, сябра беларускага саюза музычных дзеячаў.

Як вядома, беларуская мова вельмі шырока адлюстравана ў мастацкіх творах, як у паэзіі, так і ў прозе. Урачыста, натхнёна і заўзята гучала яна ў гэты дзень.

Віктар Мяцельскі пранікнёна выканаў песні на словы Янкі Купалы, прагучалі таксама песні на словы сучасных аўтараў: Міхася Пазнякова «Заўжды вярнуся», Алены Басікірскай «Мая зямля», Федара Баравога “Родная старонка”. Ірына Тулупава прачытала вершы, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры. Паэтэса пазнаёміла ўсіх прысутных са сваёй духоўнай паэзіяй, шчырай і ўзнёслай. Яе непаўторныя вершы з кнігі лірыкі “Шукаю і знаходжу” выклікалі жывы інтарэс і разнастайную палітру пачуццяў у аўдыторыі.

Цудоўна выступілі  студэнты 424 групы, якія не толькі слухалі, але і чыталі ўлюбёныя вершы, спявалі пад акампанемент баяна, узяўшы непасрэдны ўдзел у інтэрактыўнай імпрэзе.

Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі БДУФК падрыхтавалі цікавую тэматычную выставу да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дзякуючы мерапрыемству, прысвечанаму Міжнароднаму дню роднай мовы, яго ўдзельнікі больш глыбока спасціглі беларускую мову і народную культуру, якія дайшлі да сучаснікаў з глыбіні стагоддзяў.

Літаратурна-музычная гасцёўня «Якая цудоўная родная мова!”,  прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, стала цудоўным стартам шэрагу мерапрыемстваў, якія адбыліся на факультэце  аздараўленчай фізічнай культуры на працягу вучэбнага тыдня.


Президент Республики Беларусь
Министерство спорта Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь
Белорусская Олимпийская Академия
Белорусская ассоциация студенческого спорта
Минский городской исполнительный комитет
centr
Национальный правовой портал
Сайт о высшем образовании в РБ для иностранных граждан
Abiturient
Единый портал внешнеторговой деятельности
Молодежь Беларуси
Интерактивная платформа патриотического воспитания
НЦЗиПИ