На кафедры беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры БДУФК сумесна з МГА ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Саветам старэшын МГА ГА “Саюз беларускіх жанчын”, Беларускім саюзам музычных дзеячаў адбылося маштабнае мерапрыемства ў рамках Года беларускай жанчыны, які аб’яўлены ў нашай краіне.
Правядзенне літаратурна-музычнай гасцёўні “У Вашым голасе квітнеюць астры…” было накіравана на раскрыццё шматграннага вобраза жанчыны ў творчасці беларускіх паэтаў, фарміраванне яе нацыянальнага вобраза праз мілагучнасць і музычнасць сродкаў роднага слова.
Нашымі ганаровымі гасцямі выступілі: Кандрашова Святлана – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, віцэ-член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, выпускніца факультэта СГіА 1976 года; Сцепурэнка Галіна–член Савета старэйшын МГА ГА «Саюза беларускіх жанчын»; Вячаслаў Статкевіч — мастацкі кіраўнік Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», член Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Архітэктоніка гасцёўні ўключыла разнастайныя тэматычныя блокі, якія ў поўнай меры ўсебакова раскрылі вобраз беларускай жанчыны: жанчыну-маці, жанчыну-каханку, жанчыну-музу, жанчыну-берагіню, жанчыну-працаўніцу, жанчыну-выкладчыка, жанчыну-патрыётку, жанчыну-дыпламата, прасякнутыя пачуццём цеплыні і любові.
Праз узнёслыя паэтычныя радкі гледачам літаратурна-музычнай гасцёўні “У Вашым голасе квітнеюць астры…” студэнты ўніверсітэта разам з вядучай і гасцямі прадэманстравалі імкненне беларускай жанчыны да знешняй і ўнутранай прыгажосці, жаданне прымаць удзел у справе сям’і, у справах сваёй працоўнай дзейнасці, у справах роднай краіны, быць самаадданай патрыёткай, абаронцай міру і любові на зямлі.
У мерапрыемстве былі задзейнічаны студэнты ўсіх факультэтаў БДУФК, якія парадавалі прысутных арыгінальным выкананнем паэтычных і музычных твораў. Прагучалі вершы Л. Дранько-Майсюка “У Вашым голасе квітнеюць астры…”, Я. Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві”, “Салдаткі”, З.Бядулі “Дазволь…”, М.Пазнякова “Рукі маці”, “Беларусь і “Камерун”, С. Кандрашовай “Ода жанчыне”, А. Белага “Для суму не знаходзіцца прычын”, М. Багдановіча “Учора толькі шчасце глянула нясмела”, Л. Воранавай-Супрун “Жанчына! Цудоўнае слова!”, “Матуліна сэрца”, “Матулечка цудоўная мая”, М. Ляшчуна “Я слаўлю маму”, М. Хведаровіча ”Дарагое імя”, М. Шабовіча “Нічога мераць не хачу на грошы”, Л.Пранчака ”Мілая матуля”, П. Панчанкі “Сівая жанчына стаіць ля крыніцы”, М. Танка “Рукі маці” і інш.
У актавай зале БДУФК панаваў лірычна-рамантычны настрой, гучалі задушэўныя паэтычныя і музычныя творы, якія краналі сэрца кожнага прысутнага, шчырыя словы аб прыгажосці, сіле і мудрасці беларускіх жанчын.
Мора авацый выклікала выкананне песень “Беларусачка”, “Купалінка, “Слуцкія ткачыхі”, “Мамін вальс”, “Як ты”.
Напрыканцы літаратурна-музычнай гасцёўні “У Вашым голасе квітнеюць астры…” мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” Беларускай дзяржаўнай філармоніі Вячаслаў Статкевіч парадаваў усіх прысутных сваімі чароўнымі і мілагучнымі песнямі “Мая адзіная”, “Лілеі”, “Колькі ў небе зор”, “Вераніка”, “Алеся”, прысвечаных беларускім жанчынам і, вядома, каханню.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Кандрашова падаравала бібліятэчнаму фонду БДУФК і кафедры беларускай і рускай моў роднага ўніверсітэта свае паэтычныя зборнікі. Член Савета старэйшын МГАГА «Саюза беларускіх жанчын» Сцепурэнка Галіна павіншавала ўсіх прысутных са знамянальным Годам.
Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Свірыдаў Арцём Васільевіч адзначыў вялікую вартасць і значнасць дадзенага мерапрыемства ў сценах БДУФК, пажадаў кахання і росквіту беларускім прыгажуням.
Усе ўдзельнікі літаратурна-музычнай гасцёўні «У Вашым голасе квітнеюць астры… » атрымалі дыпломы.
Падчас правядзення літаратурна-музычнай гасцёўні “У Вашым голасе квітнеюць астры…” праз паэтычныя творы класікаў і сучасных аўтараў была глыбінна раскрыта значная і важная роля беларускай жанчыны, дзякуючы якой закладваецца падмурак будучыні краіны: моцнага, добрага і працавітага маладога пакалення, якое будзе будаваць нашу заўтрашнюю квітнеючую Беларусь.
Сапраўды, жаночае пакліканне — несці святло і гармонію туды, дзе яна ЁСЦЬ, бо беларуская жанчына — крыніца жыцця і мудрасці, каштоўны дар на Зямлі.
Вы – пaчaтaк пpыгaжocцi, вы – жыцця пepшaпpычынa,
Бaчy бyдyчыню вaшy я ў cлyжэннi xapacтвy.
Я цaлyю вaшы pyкi, бeлapycкiя жaнчыны!
Я cxiляю пepaд вaмi ў знaк пaшaны гaлaвy!
Алесь Звонак




























