Янка Купала – сапраўдны класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Сярод яго герояў шмат людзей надзвычайнага лёсу, а тэму сялянскага жыцця беларускі пясняр узняў да філасофскага абагульнення. Ён падняў беларускае мастацкае слова на небывалую вышыню. Яго творчасць параўноўваюць з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры, яно ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю жыцця беларускага народа. Ад першага да апошняга верша яно належыць Беларусі і яе нацыянальнай культуры.
У інтэрнаце па вул. Вясёлкавая, 25 для удзельнікаў студэнцкага атраду «Купала» прайшоў вечар «Святло Купальскай зоркі». Яго адчынілі вядучыя – Ксенія Яршэвіч і Мікіта Гарахоўскі, якія з першага прывітання змаглі надаць мерапрыемству цёплую атмасферу.
Паэзія Янкі Купалы загучала: лірыка, сцэна і музыка спляліся ў адзіны культурны мост паміж пакаленнямі. У радках і рыфмах паэта кожны знайшоў сваё: ад захаплення прыгажосцю прыроды да гонару за мову і краіну.
Яркімі нумарамі вызначыліся Арцём Лісіцкі і Аліна Калесніковіч, якія разыгралі цудоўную сцэнку «Паўлінка». Арсеній Шчарбіцкі таксама прыгожа выступіў з вядомай песняй «Мой родны кут». У гэты вечар прагучалі вершы ў выкананні педагога-арганізатара Сяргея Васільевіча Шэўчыка, студэнтак Лізаветы Шахметавай, Паліны Мамчыц, Арыны Епіфанавай. Зала апладзіравала, спявала разам песню «Купалінка» і напаўнялася адчуваннем, што стала бліжэй да спадчыны сваёй зямлі.
Ганаровымі гасцямі на мерапрыемстве былі: Наталля Пятроўна Мігаль — дырэктар навуковай бібліятэкі БДУФК; Марына Уладзіміраўна Смяглікава — намеснік дырэктара па навуковай працы; Аксана Міхайлаўна Сямечка — загадчыца аддзела абслугоўвання і захавання фондаў. Яны адзначылі: «Нас захапіла гэтая прастора даверу. Здаецца, што кожнае слова трапляе прама ў сэрца. Вельмі душэўны вечар».
Вечарына завяршылася словамі выхавацелькі Таццяны Анатолеўны Яшчэні: «Гэты паэтычны вечар зноў даказаў: беларуская мова — гэта наша багацце, яе нельга забываць, а трэба беражліва захоўваць і напаўняць кожны дзень».
Дзякуй работнікам інтэрнату і студэнцкаму атраду «Купала» за арганізацыю цудоўнага паэтычнага вечара, які назаўсёды застанецца ціхай радасцю ў сэрцы кожнага.















