Дацэнт кафедры беларускай і рускай моў Трафімчык А.В. і старшы выкладчык Каламійцава В.А. прынялі ўдзел ў Дні беларускага пісьменства, які прайшоў у Касцюковічах. Праграма мерапрыемства была цікавая і разнастайная. Падрабязна прадстаўлена гісторыя беларускага кнігадрукавання і яе сучаснае гучанне. Галоўным мастацкім вобразам святочнага канцэрта «Родная мова — мова шчаслівых людзей» стала жанчына — захавальніца і берагіня сямейнага дабрабыту, што з’яўляецца знамянальным у Год, прысвечаны беларускай жанчыне. Легенда пра Касцюка, жыхара Касцюковічаў, кранула сэрцы ўсіх прысутных. Менавіта першы пасяленец з гэтых мясцін Касцюк папрасіў берагчы родную мову і зямлю, завяшчаў перадаваць гэту любоў з пакалення ў пакаленне.
На Дні беларускага пісьменства была прадстаўлена кніга І. М. Караблікава і М.З. Кунца “Наследники Победы 9 мая 1945 года. Дети войны». Ганарова адзначыць, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры таксама ўнёс свой уклад у працу над гэтым выданнем. Студэнты факультэтаў аздараўленчай фізічнай культуры, менеджменту, спорту, турызму і гасціннасці, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры беларускай і рускай моў Каламійцавай Веранікі Аляксандраўны прынялі ўдзел у падрыхтоўцы матэрыялаў да главы «Дзеці вайны — прызёры Алімпійскіх гульняў». У кнігу ўвайшлі славутыя імёны: Мядзведзя А.В, Малафеева Э.В., Ачкінай Р.М., Крываносава М.П., Гейштара Л.Р., Валчэцкай А.У., Караваева А.М., Пархімовіча В.М. і інш.
У главе «Дзеці вайны — прызёры Алімпійскіх гульняў» асветлены старонкі іх складанага ваеннага жыцця, тытанічнай працы над сабой, перамогі нашых славутых спартсменаў, прыведзены біяграфічныя даведкі. Аляксей Талай, рэкардсмен Еўропы і свету па паралімпійскім плаванні, адзначыў: “Дадзеная кніга будзе карысная маладым спартсменам і ўсім, хто ў сілу розных жыццёвых абставінаў страціў арыенцір. Немагчымае-магчыма! Сіла духу-вось пра што гэтая кніга!».
Укладальнікі кнігі І.М. Караблікаў і М. З. Кунц ўпэўнены, што каштоўнасць працы над выданнем будзе ацэнена сучаснікамі. Жыццёвыя лёсы дзяцей вайны павінны ўскалыхнуць душу кожнага чытача і пакінуць нязгасны след у сэрцы ўсіх, хто судакранецца з гэтай неўміручай споведдзю. Місія кнігі «Наследники Победы 9 мая 1945 года. Дети войны» — ушанаванне памяці сапраўдных герояў, перадача наступным пакаленням узору стойкасці і мужнасці, моцы і сілы, чалавечнасці, духоўнасці і выскародства на карысць мірнага жыцця роднай краіны і ўсяго чалавецтва.
Перадача світка са славянскай азбукай ад нашых продкаў сучаснаму пакаленню моладзі з галоўным запаветам стала адной з кульмінацыйных момантаў свята. Асноўная падзея XXXIII Дня беларускага пісьменства — ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Варта ўзгадаць знакамітыя словы бларускага песняра Янкі Купалы :”Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, якую мы павінны захоўваць і памнажаць.


















