RU | BY | EN | 中文

Прадстаўнікі БДУФК прынялі ўдзел у паэтычна-музычнай сустрэчы «Радзімы вечнае святло»

Цікавая і памятная паэтычна-музычная сустрэча «Радзімы вечнае святло» адбылася  на Лагойшчыне ў Гайненскім бібліятэцы-клубе з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, старшынёй  Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхасём Пазняковым і вядомым кампазітарам, народным артыстам Беларусі Эдуардам Ханком. У кожнага чалавека на зямлі свая малая радзіма. Святло, якое яна даруе нам — адно: незгасальнае і вечнае. Таму тэма радзімы трапяткая і невычарпальная.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел студэнтка 2 курса факультэта менеджменту спорту, турызму і гасціннасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Нгеці Камагу Мілена пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры Веранікі Аляксандраўны Каламійцавай.

 

Мілена з’яўляецца адной з пераможцаў конкурса ў творчай гасцёўні «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур», г.Гродна 2025 г., у якім ўдзельнічалі студэнты з 27 краін свету, удзельнікам навуковых канферэнцый.

Нгеці Камагу Мілене 19 гадоў, родам яна з Рэспублікі Камерун, горада Дуала. Студэнтка  выбрала нашу краіну за яе турыстычную і культурную  разнастайнасць. З яе вуснаў на сцэне узнёсла гучаў верш Міхася Пазнякова «Беларусь і Камерун». Нягледзячы на тое, што яна раней ніколі ў жыцці не вывучала беларускую мову,  дэкламаванне паэтычнага твора Міленай выклікала безліч апладысментаў у Гайненскім бібліятэцы-клубе.

Старшы выкладчык Каламійцава В.А. адзначае, што верш “Беларусь і Камерун” аб’яднаў дзве такія далёкія і розныя краіны, стаў трывалым падмуркам еднасці двух сяброўскіх народаў. Яго паэтычныя радкі прасякнуты пачуццём патрыятызму, бязмежнай любові да малой радзімы і нашай сінявокай прыгажуні.

Творчы вечар завяршыўся наведваннем  мясцовай каларытнай крынічкі «Мішкін млын» і аграэкасядзібы «Гаенскія вытокі».

Наведвальнікі былі бязмежна ўдзячны за цікавую і пазнавальную экскурсію, якая выклікала захапленне ад пачутага і ўбачанага, за неверагодна смачныя беларускія прысмакі і пачастункі Сяргею і Наталлі Селяхам.

Аграэкасядзіба «Гаенскія вытокі» стала завяршальным акордам памятнай творчай сустрэчы, дзе наведвальнікі адчулі сапраўднае невычарпальнае «Радзімы вечнае святло!» на прыгожай лагойскай зямлі.

Хацелася, каб ва ўнісон душы гучалі  паэтычныя радкі нашага беларускага паэта Міхася Пазнякова:

Тут, дзе песні спяваю я хлебу,
Дзе бацькоўскі прыняў запавет,
Пакланюся высокаму Небу
І сцяжынцы, што вывела ў свет.


Президент Республики Беларусь
Министерство спорта Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь
Белорусская Олимпийская Академия
Белорусская ассоциация студенческого спорта
Минский городской исполнительный комитет
centr
Национальный правовой портал
Сайт о высшем образовании в РБ для иностранных граждан
Abiturient
Единый портал внешнеторговой деятельности
Молодежь Беларуси
Интерактивная платформа патриотического воспитания
НЦЗиПИ