RU | EN | 中文

Прайшоў конкурс творчых работ “За што я люблю родную зямлю” у рамках Тыдня роднай мовы

21 верасня 2022 года ў рамках праграмы святкавання Тыдня роднай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры прайшоў конкурс творчых работ “За што я люблю родную зямлю”.

У ім прынялі ўдзел студэнты факультэта СГіА, групы 122, 124 і 126. У кароткіх эсэ і вусных публічных выступленнях навучэнцы разважалі пра патрыятызм, сацыяльную і асобасную значнасць для кожнага такіх асноватворных катэгорый як радзіма, патрыятызм, родная мова.

Лепшымі прызнаны публічныя выказванні Арсенія Сакалова (гр. 126), Канстанціна Кізянкова (гр. 126), Аляксандра Маркевіча (гр. 126).

фото з архіву