RU | BY | EN | 中文

Студэнты БДУФК — прызёры творчай гасцёўнi «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур»

У Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Янкі Купалы 20 лістапада 2026 года адбылася творчая гасцёўня «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур». У гэтым годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты з 28 краін свету. Свята зблізіла інтэрнацыянальную моладзь з розных універсітэтаў свету.

Прарэктар па вучэбнай рабоце ГДУ імя Янкі Купалы Лявонцій Юр’евіч Паўлаў адзначыў, што  творчая гасцёўня прадастаўляе цудоўную магчымасць пашырыць гарызонты міжнацыянальных зносін, пазнаёміцца з гісторыяй, культурай і звычаямі розных народаў.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прынялі актыўны ўдзел у намінацыі дэкламавання вершаў «Мой родны кут, як ты мне мілы». Пераможцамі конкурсу сталі студэнты Яскевіч Аліна (група 0201)  – верш  Сяргея Пракапцова “Беларусь” і Валынец Марыя (група 0202) – верш Марыі Шаўчонак  “Мая радзіма” факультэта аздараўленчай фізічнай культуры пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры беларускай і рускай моў Каламійцавай Веранікі Аляксандраўны, якія атрымалі дыпломы трэцяй ступені- два ганаровыя   месцы сярод 28 краін-удзельніц. Студэнтка групы 4201 Інстытута менеджменту, спорту і  турызму Нгеці Камагу Мілена з Камеруна ўзнагароджана дыпломам ў намінацыі «Самае эмацыянальнае выступленне» за дэкламаванне верша Міхася Пазнякова “Александрыя збірае сяброў”.

Нуэрчжаці Абуліцзы з КНР, студэнт групы 1401 факультэта спартыўных гульняў і адзінаборстваў атрымаў сертыфікат удзельніка пранікнёна прачытаў  верш Наталлі Саветнай “Белорусское чудо”. На адкрыцці мерапрыемства ўсе прысутныя былі ў захапленні ад танцавальнага экспромту нашага замежнага студэнта,  творчы падарунак якога выклікаў шквал авацый у публікі.

Кафедра беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры на працягу больш пяці гадоў сябруе і мае творчыя стасункі з Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Спецыяльна да творчай гасцёўні «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур» былі выбраны вершы старшыні МГА  ГА  СПБ Міхася Паўлавіча Пазнякова “Александрыя збірае сяброў”, які прадставіла на конкурсе студэнтка БДУФК Нгеці Камагу Мілена з Камеруна і верш члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.Наталлі Саветнай “Белорусское чудо” ў выкананні Нуэрчжаці Абуліцзы з КНР.

Паэтычныя радкі, якія прагучалі ў выкананні нашых студэнтаў БДУФК, прасякнуты пачуццём патрыятызму, бязмежнай любові да малой радзімы і нашай сінявокай прыгажуні. Змест і тэматыка вершаў накіраваны на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне  падрастаючага пакалення, полікультурнасці, што садзейнічае фарміраванню  духоўнай асобы, якая ставіцца з павагай да ўсіх народаў свету.

У рамках гасцёўні «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур» нашы студэнты таксама прынялі ўдзел у брэйн-рынгу, дзе праявілі сябе на высокім узроўні, прадэманстраваўшы свой інтэлектуальны патэнцыял і эрудыцыю. Каманда БДУФК “Заўжды ў руху” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у турызме і гасцінасці  Дранкевіч Вольгі Георгіеўны ў складзе студэнтаў Інстытута менеджменту спорту і турызму Гусева Цімафея (група 4201), Гусева Федара (група 4101), Амірава Эльмара (група 4302), Касперовіч Валерыяі (група 4401) занялі 3-е ганаровае месца ў брэйн-рынгу, праявіўшы добрыя веды ў галіне культурнай спадчыны Беларусі.

Выпускная група 1403 факультэта спартыўных гульняў і адзінаборстваў прынялі завочны ўдзел у намінацыі відэароліка “Гукі, смак і колеры маёй Радзімы” ў ГДУ імяні Янкі Купалы.

Аддзел па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце на працягу ўсяго перыяду садзейнічаў і дапамагаў ў падрыхтоўцы нашых студэнтаў да конкурсу.

Перамога таленавітай моладзі ў Гродна — гэта агульны ўклад і значная сумесная праца нашай спартыўнай ВНУ, якая накіравана на раскрыццё творчага патэнцыялу студэнтаў БДУФК, садзейнічае  росквіту нацыянальнай культуры, умацаванню сяброўства паміж краінамі свету, імкненню да захавання міру на зямлі ў сучасны складаны час.

Мноства галасоў, але адно сэрца і гэта сэрца – Беларусь: лейтматыў творчай гасцёўні «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур», якая сабрала гасцей у ГДУ імя Янкі Купалы, аб’яднала далёкія і розныя краіны свету, стала трывалым падмуркам еднасці сяброўскіх народаў.

 

АНОНСЫ

  • 2026 год
  • Директива
  • Безопасность
  • Работа для студентов
  • РУМЦ
  • Институт Конфуция
  • Молодежь Беларуси
  • Портал рейтинговой оценки

Президент Республики Беларусь
Министерство спорта Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь
Белорусская Олимпийская Академия
Белорусская ассоциация студенческого спорта
Минский городской исполнительный комитет
centr
Национальный правовой портал
Сайт о высшем образовании в РБ для иностранных граждан
Abiturient
Единый портал внешнеторговой деятельности
Молодежь Беларуси
Интерактивная платформа патриотического воспитания
НЦЗиПИ