RU | EN | 中文
eye

Студэнты інтэрната прынялі ўдзел у гастранамічным фэсце «Беларуская кухня»

23 верасня студыэнты факультэта аздараўленчай фізічнай культуры, якія пражываюць у інтэрнаце, прынялі ўдзел у гастранамічным фэсце «Беларуская кухня», які праходзіў у рамках Тыдня роднай мовы.

Беларусы маюць сваю гістарычна вызначаную кухню, якая характарызуецца пэўным наборам прадуктаў, асаблівымі спосабамі прыгатавання, непаўторным смакам самых розных страў, культурна-бытавымі і сімволіка-абрадавымі функцыямі. Наша нацыянальная ежа добра збалансаваная і карысная для здароўя.

Увесь вечар дзяўчаты гатавалі стравы беларускай нацыянальнай кухні, пасля запрасілі ўсіх жадаючых пачаставацца прыгатаванай ежай.