RU | EN | 中文
eye

Студэнты ўніверсітэта наведалі юбілейны вечар Навума Гальпяровіча

У Доме літаратара адбылася юбілейная вечарына Навума Гальпяровіча «Сэлфі з часам». Творчая вечарына паэта, журналіста, публіцыста, аўтара і вядучага шматлікіх радыёперадач, праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3», намесніка дырэктара канала «Культура» Беларускага радыё Навума Гальпяровіча, была прысвечана 75-годдзю творцы.

У творчым вечары прынялі ўдзел землякі з Полацка і Наваполацка, артысты, спевакі, удзельнікі народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Студэнты 424 групы Ганна Лысенка і Полазава Вікторыя, студэнт 425 групы Баброў Максім МСТіГ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры беларускай і рускай моў Каламійцавай Веранікі Аляксандраўны наведалі юбілейны вечар вядомага творцы.

Вершы паэта чыталі артысты Беларускага радыё Алег Вінярскі і Маргарыта Захарыя, песні на словы Навума Гальпяровіча выконвалі заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Алег Сямёнаў, акцёр тэатра і кіно Сяргей Кравец, кампазітар і спявак Віктар Мяцельскі.

Свае віншаванні юбіляру таксама падрыхтавалі вядомая фалькларыстка з Гомеля Ірына Глушэц, майстар батлейкі з Наваполацка Андрэй Рэцікаў, супрацоўнікі Полацкага музея беларускага кнігадрукавання.