RU | EN | 中文
eye

Выяздны занятак у музеі Янкі Купалы

З 3 па 7 мая 2021 г. студэнты 421, 422, 423 груп 2 курса дзённага аддзялення факультэта менеджменту спорту, турызму і гасцiннасцi разам са старшым выкладчыкам кафедры СГДТiГ Шчура Вольгай Валянцiнаўнай у ходзе выязных заняткаў па дысцыплiне «Экскурсазнаўства» наведалi Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы.

Музей мае 8 экспазіцыйных залаў. Рукапісы Янкі Купалы, выданні яго твораў розных гадоў, асабістыя рэчы паэта, шматлікія фотаздымкі, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва распавядаюць пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё краіны.

Студэнты азнаёмiлiся з мемарыяльным кутком, інтэр’ерам рабочага кабінета, гасцёўняй. Асаблiвую цiкавасць i iнтарэс выклiкалi новыя мультымедыйныя сістэмы з:

  • праглядам відэароліка “Купалле” ў фармаце 3D;
  • галаграфічным тэатрам “Янка Купала ў рабочым кабінеце”;
  • інтэрактыўнай зонай “Хлопчык і лётчык”;
  • праглядам урыўка са спектакля “Паўлінка” на імправізаванай сцэне ў тэатральнай зале музея.

З дапамогай touch-манітора, што выконвае функцыю інфакіёска, змест якога складаюць: 4 віртуальныя туры па філіялах музея, электронная Кніга ганаровых гасцей і фотакамера для вырабу “Дыплома наведвальніка”, былi зроблены на шчырую памяць фотаздымкi аб наведваннi музея.